wd wp Пошук:

Пружанская чыгунка

Чыгуначны вакзал у Пружанах (1938) на месцы цяперашняе крамы «Меркурый»

Пружа́нская чыгу́нка — вузкакалейная 600-міліметровая траса з Пружанаў да Лінова, якая існавала ў першай палове XX стагоддзя. Працягласць 13 км.

Збудаваная ў 1915 годзе падчас нямецкай акупацыі. Стала часткай вялізнай сеткі вузкакалеек працягласцю 325 кіламетраў скрозь Белавежскую пушчу, прызначанае для вывазу вырубленага лесу і забітых жывёл.

За польскім часам належала PKP, даходзіла да Камянюкаў (да 1922 года гэтая галіна большай часткай разабраная)[1]. Праз Семянчу, Слабудку і фальварак Ізабелін злучала горада са станцыяй Лінова (цяпер Аранчыцы) на чыгунцы БрэстБаранавічы. Па ёй хадзіў маленькі цягнік з чатырох вагонаў.

Па ўварванні Саветаў цягнік хадзіў ад ваеннага мястэчка Слабудка да Пружанаў. Расклад быў адвольны: «машыніст мог спыніцца на любым хутары, схадзіць да знаёмай, выпіць паўжбану малака, вярнуцца і ехаць далей»[1].

Зруйнаваная на пачатку 40-х гадоў, верагодна з пачаткам нямецкага ўварвання. У 1940—41 гадах вяліся працы па збудаванні паўнафарматнай 750-міліметровае чыгункі ПаўлавічыПружаныБелавежа, аднак з пачаткам вайны будоўля спыненая і не ўзнавілася[2].

Зноскі

  1. 1 2 ВЛ80, Зиновьев Д. 241. Оранчицы — Пружаны (руск.) . Энциклопедия ўзкоколейных железных дорог бывшего СССР «Младший Брат». Дмитрий Зиновьев.
  2. Начатые строительством и заброшенные железные дороги (руск.) . Паровоз ИС — Steam engine IS (23 лістапада 2011).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Гістарычныя чыгункі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Пружанаў
Катэгорыя·Белавежская пушча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0