Пру́дніцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пруднікі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Аляксандраўскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Аляксандрава. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года вёска Аляксандрава перайменавана ў Пруднікі, Аляксандраўскі сельсавет перайменаваны ў Прудніцкі[1]. 10 мая 1958 года ў склад Пальмінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Баталі, Забор’е, Каменка і Хартова), у склад сельсавета з Вайханскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Азёркі, Казінова, Муравіцкія і Цемнікі)[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Вайханскага сельсавета вернута вёска Казінова[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Пальмінскага сельсавета вернута вёска Каменка[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[5]. З 12 жніўня 1974 года па 30 верасня 1982 года цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Баравыя. 12 жніўня 1974 года вёска Каменка зноў перададзена ў склад Пальмінскага сельсавета, вёска Муравіцкія скасавана[6]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вайханскага сельсавета[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходілі 13 вёсак: Азёркі, Белахвостава, Вялікае Лосвіда, Вялікія Стайкі, Залучча, Малое Лосвіда, Малыя Стайкі, Марыямпаль, Мялюзіна, Пруднікі, Сілкі, Слабада, Цыганы.