wd wp Пошук:

Проба высакародных металаў

Проба высакародных металаў — колькасная наяўнасць золата, серабра, плаціны і паладыю ў лігатурным сплаве, які выкарыстоўваюць у вытворчасці ювелірных вырабаў, манет, медалёў і інш.[1]

Сістэмы проб

Залатніковая проба

Каратная проба

Лотавая проба[2]

Лотавая проба паказвае колькаснае ўтрыманне чыстага серабра ў лігатурным сплаве манеты ў лотах. У аснову пробы, прынятай на манетных дварах Рэчы Паспалітай і шэрага краін Заходняй Еўропы, пакладзены падзел чыстага металу на 16 вагавых частак (адпавядае прынятаму ў XI ст. падзелу кёльнскай маркі на 16 лотаў). Часам пазначаецца рымскімі лічбамі ў адрозненне ад залатніковай і каратнай проб.

Да 1-й чвэрці XVI ст. ў германскіх княствах і нідэрдандскіх правінцыях у вызначэнні лотавая проба карысталіся квентхемнамі (1/4 лота) і рыхтпфенігамі (1/16 лота), што дазваляла вызначыць пробу да 1/256 (≈3,91 праміле). Паводле закону Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі 1524 лот падзелены на 18 гранаў (у Рэчы Паспалітай зрэдку сінонімам грана выступаў дэнарый), што павялічыла дакладнасць вызначэння пробы да 1/288 (≈3,47 праміле). У пачатку XVII стагоддзя ў дакументах манетных дввароў Рэчы Паспалітай і Габсбургскай імперыі сустракаецца анархічны падзел лота на 4 квінтэля. У літаратуры XIX — пачатку XX стагоддзяў пад уплывам выкарыстання залатніковай пробы дробная частка лота перадаецца праз звычайныя дробы, а лотавая проба — мяшанамі. Для пераліку ў метрычную пробу ў залежнасці ад ужытых фракцый лота ці формы перадачы пробы неабходна лотавую пробу перавесці:

Метрычная проба

Па метрычнай сістэме, што прынята ў большасці краін, выражаецца колькасцю грамаў высакароднага металу ў 1000 г сплаву (чыстаму металу адпавядае 1000-я проба)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Проба высакародных металаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 37. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Сінчук, І. І. Лотавая проба / І. І. Сінчук // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; [Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 374. — 702 с.: іл., каляр. іл. — ISBN 5-85700-077-7.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Манетная справа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Высакародныя металы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак