wd wp Пошук:

Пра цела і душу

«Пра цела і душу» (венг.: Testről és lélekről) — венгерскі драматычны фільм 2017 года рэжысёркі Ільдзіка Эньедзі[en]. Галоўныя ролі выканалі Геза Морчані[en] і Аляксандра Борбей[en][4].

Сюжэт

Эндрэ і Марыя працуюць разам на бойні. Эндрэ, фінансавы дырэктар вялікага прадпрыемства, мае фізічны дэфект, а Марыя, педантычны інспектар па якасці, пакутуе на расстройства аўтыстычнага спектру. У ходзе расследавання крадзяжу прэпарата на фабрыцы праводзіцца псіхалагічнае даследаванне ўсіх супрацоўнікаў, і галоўныя героі фільма выпадкова даведваюцца, што ім сніцца адзін і той жа сон, дзе яны сустракаюцца ў лесе ў вобразе закаханых аленяў. Сон дапамагае Эндрэ і Марыі знайсці шлях адзін да аднаго ў рэальным жыцці, хоць гісторыя развіцця іх узаемаадносін ледзь не сканчваецца катастрофай.

Акцёрскі склад

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 17 кінаўзнагародамі і яшчэ 19 намінацыямі[5].

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20200324164545/https://mubi.com/notebook/posts/when-whimsy-works Праверана 24 сакавіка 2020.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  3. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  4. Teströl és lélekröl (2017) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 кастрычніка 2021.
  5. Teströl és lélekröl — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 11 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Фільмы Венгрыі 2017 года
Катэгорыя·Фільмы Ільдзіка Эньедзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на венгерскай мове
Катэгорыя·Фільмы-драмы Венгрыі
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2017 года
Катэгорыя·Фільмы 2017 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу