wd wp Пошук:

Працэс 75-ці

Працэс 75-ці — судовы працэс над членамі КПЗБ у Польскай Рэспубліцы.

Закрыты судовы працэс над членамі КПЗБ, арыштаванымі ў Косаўскім павеце Палескага ваяводства, праходзіў 921 чэрвеня 1929 г. ў Гродне ў будынку акруговага суда. Галоўныя абвінавачаныя — М. Л. Перавалоцкі, П. М. Уласавец, А. Р. Свяргун — былі прыгавораны адпаведна да 15, 12 і 10 гадоў турэмнага зняволення, 3 падсудныя — да 8, 7 — да 6, 9 — да 5, 24 — да 4, 10 — да 2 гадоў катаржнай турмы. Прыгавор падсудныя сустрэлі воклічамі: «Прэч крывавую дыктатуру Пілсудскага!», «Няхай жыве сацыялістычная рэвалюцыя!».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1929 год у Гродне
Катэгорыя·1929
Катэгорыя·Польская Рэспубліка (1918—1939)
Катэгорыя·Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Падзеі ў Гродне
Катэгорыя·Судовыя працэсы