Прасёлкавічы[1] (трансліт.: Prasiolkavičy, руск.: Просёлковичи) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Язненскага сельсавета.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Язна Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].
У 1940—1954 гадах цэнтр Прасёлкавіцкага сельсавета. Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Малінаўскага сельсавета[3].