wd wp Пошук:

Пранаб Кумар Мукерджы

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Пранаб Кумар Мук(х)ерджы (бенг.: প্রণব মুখোপাধ্যায়, англ.: Pranab Mukherjee; 11 снежня 1935, в. Міраці, Бірбхум, Бенгалія, Брытанская Індыя[7]31 жніўня 2020) — індыйскі дзяржаўны дзеяч, 13-ы прэзідэнт Індыі (25 ліпеня 2012-25 ліпеня 2017). Раней паслядоўна займаў пасады міністра абароны (20042006), замежных спраў (20062009) і фінансаў (19821984 і 20092012).

Біяграфія

Пранаб Мукерджы нарадзіўся 11 снежня 1935 года ў сям’і вядомага барца за свабоду Індыі, члена Індыйскага нацыянальнага кангрэса і Заканадаўчага савета Заходняй Бенгаліі (19521964) Камады Кінкара Мукерджы, які правёў больш за 10 гадоў у брытанскіх турмах.

Пасля заканчэння Калькуцкага ўніверсітэта, Пранаб Мукерджы атрымаў ступень магістра (у вобласці гісторыі, паліталогіі і права) і пачаў працоўную дзейнасць у якасці выкладчыка каледжа. Праз некаторы час ён пакінуў каледж, і стаў працаваць журналістам.

У 1969 годзе Мукерджы быў упершыню абраны ў верхнюю палату парламента Індыі, такім чынам пачаўшы сваю парламенцкую кар’еру.

Актыўную палітычную дзейнасць Пранаб Мукерджы пачаў у 1973 годзе, атрымаўшы прызначэнне на пасаду намесніка міністра. У наступныя гады, ён займаў розныя пасады ва ўрадзе Індыі, у тым ліку ўзначальваючы некаторыя ведамствы. Так у перыяд з 1982 па 1984 год ён займаў пасаду міністра фінансаў Індыі ва ўрадах Індзіры і Раджыва Гандзі.

Таксама на працягу васьмі гадоў, з 2004 па 2012 год, Пранаб Мукерджы з’яўляўся лідарам ніжняй палаты парламента Індыі — Лок Сабха.

У 2004 годзе, пасля прызначэння Манмохана Сінгха на пасаду главы ўрада Індыі, Мукерджы ўзначаліў міністэрства абароны.

У 2006 годзе перайшоў на працу ў Міністэрства замежных спраў, узначальваючы гэта ведамства аж да 23 мая 2009 года.

24 студзеня 2009 годзе Пранаб Мукерджы быў прызначаны міністрам фінансаў Індыі[8].

У ліпені 2012 года Мукерджы пакінуў пасаду міністра фінансаў для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. 19 ліпеня 2012 года адбыліся выбары, на якіх за прэзідэнцкую пасаду змагаліся два кандыдата: Пранаб Мукерджы, высунуты кіруючай кааліцыяй, і былы спікер ніжняй палаты парламента Пурно Агіток Сангма, адзіны кандыдат апазіцыі. Верагоднасць перамогі Мукерджы, ацэньваліся назіральнікамі як вельмі высокая[9][10]. У выніку, па выніках выбараў ён стаў абсалютным пераможцам, набраўшы каля 70 % галасоў выбаршчыкаў[11][12].

25 ліпеня 2012 года Пранаб Мукерджы заняў пасаду прэзідэнта Індыі, змяніўшы на гэтай пасадзе Працібху Паціл[13].

Асабістае жыццё

Сям’я

Пранаб Мукерджы з 13 ліпеня 1957 года жанаты на Суўрэ Мукерджы. У сям’і трое дзяцей: сыны Абхіджыт і Індраджыт і дачка Шарміста[14].

Захапленні

Мукерджы захапляецца чытаннем, садаводствам, музыкай.

Зноскі

  1. Pranab Mukherjee // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. Pranab Kumar Mukherjee // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Knowledge Graph — 2012.
  4. https://www.setn.com/News.aspx?NewsID=820357 Праверана 12 кастрычніка 2020.
  5. https://www.nytimes.com/2020/08/31/world/asia/pranab-mukherjee-dead.html
  6. https://economictimes.indiatimes.com/news/politics-and-nation/pranab-mukherjee-the-president-who-could-never-be-prime-minister/articleshow/77853662.cms
  7. цяпер вёска Міраці, акруга Бірбхум, штата Заходняя Бенгалія, Індыя
  8. Ветэрана кіруючай партыі Індыі прызначылі міністрам фінансаў — Руская служба BBC
  9. Ці стане 76-гадовы Пранаб Мукерджы прэзідэнтам Індыі? — Выбары.org Архівавана 26 ліпеня 2012.
  10. Пранабу Мукерджы праракаюць перамогу на выбарах у Індыі — NovostiUA
  11. Прэзідэнтам Індыі абраны кандыдат ад кіруючага альянсу Пранаб Мукерджы — РІА-Навіны
  12. Pranab Mukherjee — The Times of India (англ.)
  13. Экс-міністр фінансаў Пранаб Мукерджы абраны прэзідэнтам Індыі — Расійская газета
  14. Who is Pranab Mukherjee? (нявызн.) (недаступная спасылка). NDTV.com. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2013. Праверана 14 чэрвеня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Дэлі
Катэгорыя·Выпускнікі Калькуцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры фінансаў Індыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Міністры абароны Індыі
Катэгорыя·Члены Індыйскага нацыянальнага кангрэса
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Індыі
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Індыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бенгальскім прэзідэнцтве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных