Пра́льнікі[1] (трансліт.: Praĺniki, руск.: Пральники) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавета.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пральніцкага сельсавета[2], у 1959—1962 і 1997—2013 гадах яго цэнтр[3].
Знаходзіцца за 38 км у напрамку на поўдзень ад Валожына, за 47 км ад Мінска[4].
Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Капліца-пахавальня (2-я палова XIX ст.), цяпер Царква Святога Мікалая
Могілкі