wd wp Пошук:

Пражскі метрапольны ўніверсітэт

Пражскі метрапольны ўніверсітэт (чэшск.: Metropolitní univerzita Praha) — чэшская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Празе.

Агульная характарыстыка

Установа была заснавана ў 2001 годзе і з’яўляецца адной з першых прыватных чэшскіх вышэйшых навучальных устаноў пасля 1989 года. 13 снежня 2007 года яна набыла статус універсітэта і змяніла сваю назву з Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання і міжнародных адносін на Пражскі метрапольны ўніверсітэт.

Універсітэт прапануе навучальныя праграмы бакалаўрскага, магістраскага і доктарскага ўзроўняў як на чэшскай, так і на англійскай мовах. Галоўная сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Празе, іншыя ўніверсітэцкія цэнтры таксама знаходзяцца ў Пльзені, Ліберцы і Градцу-Кралавым.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Чэхіі
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2001 годзе