wd wp Пошук:

Прадслава

Прадслава (X ст.) — асоба, чый прадстаўнік замацаваў дагавор з грэкамі (944) сярод іншых ад рускага боку.

Гістарычныя звесткі

Упершыню і адзіны раз успамінаецца руска-візантыйскім дагаворам (944), які сярод іншых заключыў яе прадстаўнік Каніцар. Нічога болей пра Прадславу не вядома. Даследчыкі лічыць яе родзічкай ці сваячкай князя Ігара або жонкай ці ўдавой кагосьці з яго родзічаў[1]. Напрыклад, Л. Я. Марозава лічыць Прадславу сястрой жонкі Ігара — Вольгі, але не аргументуе сваю думку[2]. Я. У. Пчалоў лічыць Прадславу жонкай пляменніка Ігара — таксама Ігара[nb 1], які названы ў дагаворы перад ёю, на думку даследчыка за гэта сведчыць парадак упамінання асоб у тэксце[4].

Імя Прадслава ўваходзіла ў даволі вузкі іменаслоў Рурыкавічаў[5]. Між іншых, Прадславай (XI ст.) звалі дачку Уладзіміра Святаславіча, быццам ад Рагнеды, але колькасць іх дзяцей дыскусійная. Таксама Прадслава было свецкім імем Ефрасінні Полацкай (XII ст.). На такой аснове ў беларускай публіцыстыцы з’явілася думка пра пераемнасць гэтых Прадслаў ад Прадславы з 944 года, якую аўтары называюць маці і рэгенткай малалетняга або адсутнага за морам Рагвалода, аналізуюць яе палітыку і г.д.[6].

Заўвагі

  1. Ігар — пляменнік («неть» — сын сястры) князя Ігара. У дагаворы 944 года яго прадстаўляў Слуды. АМЧ: 34, 231.[3]

Зноскі

  1. Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени… С. 245.
  2. Морозова Л. Е. Великие и неизвестные…
  3. Историко-биографический словарь «Повесть временных лет» / В. Елагин, В. Назанский. — НГПУ, 2002.
  4. Пчелов Е. В. Рюрик… С. 209—211.
  5. Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени… С. 241.
  6. Прадслава // Слава і няслаўе / І. А. Масляніцына, М. К. Багадзяж. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — 255 с. ISBN 985-03-0227-5

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Жанчыны Старажытнай Русі