wd wp Пошук:

Прагрэсіўная народная партыя

Прагрэсіўная народная партыя (ням.: Fortschrittliche Volkspartei, скар. FVP) — левалібэральная і буржуазна-дэмакратычная партыя Германіі, якая была створана 6 сакавіка 1910 года ў выніку зліцця Вольнадумнай народнай партыі, Вольнадумнага аб’яднання і Нямецкай народнай партыі. Членамі партыі ў асноўным з’яўляліся прадстаўнікі дробнай і сярэдняй буржуазіі.

ПНП складалася з мясцовых аддзяленняў (ням.: ortsverein), па адным на выбарчую акругу. Вышэйшы орган — з’езд (ням.: parteitag), паміж з’ездамі — Цэнтральны камітэт (ням.: Zentralausschuss), выканаўчы орган — кіруючы камітэт (ням.: Geschäftsführende ausschuss).

У 1912 годзе партыя заключыла з сацыял-дэмакратамі ўсёабдымнае пагадненне аб перабалаціроўцы[1]. У тым жа годзе на выбарах у рэйхстаг партыя заваявала 42 мандаты (12,3 % галасоў).

Тады ж у зямлі Эльзас-Латарынгія была заснавана Эльзаская прагрэсіўная партыя, як мясцовая арганізацыя ПНП.

Народная прагрэсіўная партыя выступала за:

Яе палітыка грунтавалася на прынцыпах ліберальнай эканомікі і прадстаўляла ў асноўным інтарэсы прамыслоўцаў-экспарцёраў, гандляроў, банкіраў і рамеснікаў[2].

У 1918 годзе падчас Лістападаўскай рэвалюцыі партыя спыніла сваё існаванне, аб’яднаўшыся з левым крылом Нацыянал-ліберальнай партыі ў Нямецкую дэмакратычную партыю.

Вядомыя члены партыі

Зноскі

  1. Reich, Karlheinz. Die liberalen Parteien in Deutschland 1918 bis 1933. — Osnabrück: Herausgeber Jungdemokraten — Landesverband Niedersachsen, 1979. — S. 13.
  2. Ср.: Boldt, Hans. Deutsche Verfassungsgeschichte: Politische Strukturen und ihr Wandel, Band 2: Von 1806 bis zur Gegenwart. — München, 1990. — S. 382.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Палітычныя партыі Германскай імперыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1910 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Левацэнтрысцкія партыі
Катэгорыя·Ліберальныя партыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта