wd wp Пошук:

Правы сектар

Правы сектар (укр.: Правий сектор) — ультраправая ўкраінская нацыяналістычная палітычная партыя, якая ўзнікла ў лістападзе 2013 года ў якасці ваенізаванага аб’днання падчас Еўрамайдана ў Кіеве, калі вулічныя байцы гэтай арганізацыі змагаліся супраць АМАПа. Гэтая кааліцыя стала палітычнай партыяй 22 сакавіка 2014 года, калі было зацверджана, што ў складзе партыі знаходзіцца каля 10 тысяч членаў.

Заснавальнікамі аб’яднання сталі арганізацыя Трызуб (укр.: Тризуб) пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Яраша і Андрэя Тарасенкі, а таксама палітычна-ваенізаваная арганізацыя Украінская нацыянальная асамблея – Украінская нацыяналістычная самаабарона (укр.: Українська національна асамблея – Українська націоналістична самооборона (УНА-УНСО)). Іншыя заснавальнікі ўключалі ў сябе Сацыял-Нацыянальную асамблею і яе ваенізаванае крыло «Патрыёт Украіны», Белы Молат, Чорны Камітэт і іншыя. Белы Молат быў выключаны ў сакавіку 2014 года, а ў наступныя месяцы партыю пакінулі «Патрыёт Украіны» і многія члены УНА-УНСО.

Палітычная ідэалогія Правага сектару апісваецца як ультранацыяналістычная і ультраправая. Правы сектар стаў другой найбольш згадваемай палітычнай групай у расійскіх СМІ ў першай палове 2014 года; расійскае дзяржаўнае тэлебачанне называла іх нэанацыстамі. Агенцтва «Associated Press» не знайшло ніякіх доказаў таго, што аб’яднанне дзясняла злачынствы на глебе нянавісці. На парламенцкіх выбарах 2014 года Дзмітрый Яраш у якасці кандыдата ад Правага сектару атрымаў месца ў Вярхоўнай радзе, выйграўшы выбары ў адным з раёнаў з 29,8% галасоў. Прэс-сакратар Правага сектару Барыслаў Бяроза ў якасці незалежнага кандыдата таксама атрымаў месца ў Радзе з 29,4% галасоў у адным з раёнаў.

5 красавіка 2015 года Яраш стаў дарадцам галоўнакамандуючага Узброеных сілаў Украіны, а 11 лістапада ён афіцыйна сышоў з пасады лідара Правага сектару. 27 снежня ён абвясціў, што ён і яго каманды цалкам выйдзе з групы, заявіўшы, што Правы сектар выканаў сваю мэту «як рэвалюцыйная структура» і больш не патрэбны. Ён заявіў, што ён і яго фракцыя супраць псеўда-рэвалюцыйнай дзейнасці і гвалтоўных паўстанняў супраць цяперашняй улады. Сыход Яраша выклікаў сыход, па меншай меры, 20% членаў партыі. У лютым 2016 года Яраш заснаваў новую арганізацыю пад назвай «Дзяржаўная ініцыятыва Дзмітрыя Яраша» (укр.: Державницька ініціатива Дмитра Яроша (ДІЯ)). 19 сакавіка Андрэй Тарасенка стаў новым старшынём правага сектару.

16 ліпеня 2014 года Яраш абвясціў пра стварэнне «добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса» на базе сілавога блока «Правага сектара» для ўдзелу сумесна з узброеныя сіламі Украіны ў баявых дзеяннях у вайне на ўсходзе Украіны.[1] Першапачаткова належала да яго таксама тактычная група «Беларусь».[2]

Зноскі

  1. Ярош оголосив про створення Добровольчого Українського Корпусу (укр.)
  2. Расея можа паўтарыць украінскі сцэнар у Беларусі
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Украінскі нацыяналізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Еўрамайдан
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Еўраскептычныя партыі Украіны
Катэгорыя·Нацыяналістычныя партыі Украіны
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ультраправыя партыі Украіны
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2014 годзе