У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паўна.
Пóўна, Паўна́ — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бася (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 16 км[1]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Плошча вадазбору 81 км². Пачынаецца за 1,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Зубры, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Сялец. Цячэ ў межах Горацка-Мсціслаўскай раўніны. Ніжэй вёскі Сялец на рацэ створана сажалка. Асноўныя прытокі — Вераб’ёўка (злева), Кулажанка, Няжэўля (справа).
Каля ракі населеныя пункты Кукшынава, Ліхачова, Пална, Палёнка, Шацілаўка, Сялец.