wd wp Пошук:

Посткросінг

Паштовая марка Беларусі, прысвечаная посткросінгу.
Паштовая марка Беларусі], прысвечаная посткросінгу.

Посткросінг (англ.: Postcrossing) — он-лайн праект, створаны для магчымасці дасылаць і атрымліваць паштоўкі з усяго свету. Дэвізам праекту з’яўляецца фраза «адсылай і атрымоўвай паштоўку ад выпадковага чалавека недзе ў свеце!» (англ.: “Send a postcard and receive a postcard back from a random person somewhere in the world!”)[3] .

Ідэя праекта — абмен паштоўкамі паміж людзьмі па ўсім свеце. Удзел у посткросінгу з’яўляецца абсалютна бясплатным (не ўлічваючы кошту паштоўкі і паштовай маркі). Увогуле, абмен паштоўкай паміж двума ўдзельнікамі адбываецца толькі аднойчы (за выключэннем абмену па-за праектам)[4].

На сакавік 2017 года ў посткросінгу ўдзельнічаюць звыш 670000 чалавек з 206 краін. За 12 гадоў існавання праекта ўсімі ўдзельнікамі было адпраўлена больш 40 мільёнаў паштовак, якія прайшлі амаль 104 мільярды кіламетраў. Найбольшую актыўнасць праяўляюць краіны Заходняй Еўропы — Германія, Нідэрланды і Фінляндыя, а таксама Расія, ЗША, Кітай і Беларусь[5][6].

2 студзеня 2014 года і ў 2017 годзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Удачы ў посткросінгу!».[7]

Зноскі

  1. Гісторыя посткросінгу(нявызн.). Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 30 лістапада 2017.
  3. Стартавая старонка посткросінгу(нявызн.). Postcrossing.com. Праверана 1 лістапада 2013.
  4. FAQ(нявызн.). Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
  5. Статыстыка ўдзельнікаў(нявызн.). Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
  6. Статыстыка паштовак(нявызн.). Postcrossing.com (14 ліпеня 2005). Праверана 23 студзеня 2013.
  7. Удачи в посткроссинге!

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Філакартыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2005 годзе
Катэгорыя·Пошта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паштовыя адпраўленні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных