wd wp Пошук:

Порт-Філіп

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Порт-Філіп (англ.: Port Phillip Bay) — буйны заліў Ціхага акіяна, размешчаны на поўдні штата Вікторыя, Аўстралія. Плошча заліва складае 1930 км², агульная даўжыня берагавой лініі — 264 км. Заліў Порт-Філіп лічыцца вельмі дробным для заліваў падобнага памеру. У самым глыбокім месцы глыбіня складае 24 метра, а на большай частцы заліў драбней 8 метраў. Аднак вялікая частка акваторыі заліва Порт-Філіп з’яўляецца суднаходнай.

Тэрыторыя, якая прылягае да заліва, да прыходу сюды еўрапейцаў належала племянным саюзам вазаронг (на захадзе), вурунджэры (на поўначы) і бунваранг (на поўдні і ўсходзе). Воды заліва насяляюць такія прадстаўнікі жывога свету, як капскі марскі коцік, кіты, дэльфіны, каралы, шматлікія птушкі і вялікая колькасць розных відаў рыб.

Першымі еўрапейцамі, якія пабылі тут, лічыцца каманда карабля «Lady Nelson» пад камандаваннем Джона Мюрэя і экспедыцыя Мэцью Фліндэрса, капітана карабля «Investigator», якая рушыла за імі праз дзесяць тыдняў. Гэты адбылося ў 1802 годзе. Першая спроба каланізаваць узбярэжжа заліва была прадпрынятая ў 1803 годзе, калі было ўтворана катаржнае паселішча недалёка ад сучаснага Сарэнта. Гэта было першае еўрапейскае паселішча на тэрыторыі сучаснай Вікторыі. Тым не менш, калонія была пакінута ўжо ў 1804 годзе. Толькі праз 30 гадоў была прадпрынятая новая спроба асталявацца тут, калі група пасяленцаў, якія прыбылі з Тасманіі ў 1835 годзе, заснавалі горад Мельбурн на рацэ Яра, недалёка ад месца яе ўпадзення ў заліў. У 1838 годзе быў заснаваны горад Джэланг.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Залівы Аўстраліі
Катэгорыя·Залівы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Геаграфічныя артыкулы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Картка на Геакары: запоўніць: Назва
Катэгорыя·Няслушныя пазіцыйныя карты