wd wp Пошук:

Помнік на магіле ахвяр фашызму

Помнік на магіле ахвяр фашызму — помнік у вёсцы Асташэва, Віцебская вобласць. Размешчаны ў цэнтры вёскі.

Аіпсанне

У магіле пахаваны жыхары, закатаваныя і спаленыя нямецкімі войскамі 30 верасня 1943 года. У 1983 годзе на магіле быў пастаўлены помнік — плоская вертыкальная стэла над стылізаванай двухсхільнай страхой хаты. На франтальнай плоскасці стэлы скульптурная выява ахопленых полымем жанчыны з дзіцем. У завяршэнні — 4 вертыкальныя пілоны, паміж якімі ўмацаваны тры званы. Абапал стэлы — дзве нахіленыя пліты з імёнамі загінуўшых.

Аўтар архітэктурнай кампазіцыі — А. Сцяблецкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Асташэва
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·Славутасці Лёзненскага раёна
Катэгорыя·1983 год у Беларусі