wd wp Пошук:

Помнік князю Вячку і старэйшыне Меэлісу

Помнік князю Вячку і старэйшыне Меэлісу (эст.: Polotski vürst Vjatško ja Lembitu poeg Meelis Tartu kaitsel 1224. a.) — помнік у горадзе Тарту, Эстонія. Адлюстроўвае кукейноскага князя Вячку і маладога эстонскага воіна Меэліса ў час абароны г. Юр’еў ад войска крыжакоў у 1224 годзе.

Скульптура была створана ў 1950 годзе эстонскім скульптарам Олафам Мянні (1925–1980). Увасоблены ў бронзе помнік быў толькі праз шэсць гадоў, у 1956 годзе. Першапачаткова помнік быў пастаўлены ў Кадрыёргу ў Таліне, але да 950-годдзя з дня заснавання горада Юр’ева (Тарту) у 1030 годзе Яраславам Мудрым, якое адзначалася ў 1980 годзе, яго перанеслі на пагорак Кассітоамэ ў Тарту.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Славутасці Тарту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Помнікі Эстоніі