Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну — помнік у Любані Мінскай вобласці.
У Любані ў 1964 годзе на ўшанаванне памяці партызана і падпольшчыка Аляксея Фёдаравіча Брагіна быў ўстаноўлены помнік. Скульптар Б. Івонцьеў, архітэктар Я. Печкін.
Помнік з бетона і мармуровай крошкі, вышыня 5 м. Паясны бюст А. Ф. Брагіна пастаўлены на высокім прамавугольным пастаменце. Кампазіцыя партрэта строгая і выразная. Сабранасць, воля, энергічнасць і перакананасць у развароце шырокіх плячэй, паставе галавы, валявым жэсце рукі, у сканцэнтраваным, мэтанакіраваным позірку. Энергічная, насычаная мадэліроўка партрэтных рысаў кантрастуе з лаканічнай графічнасцю касцюма.[1].