Пол Хоган (англ.: Paul Hogan, нар. 8 кастрычніка 1939, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія) — аўстралійскі акцёр.
Перад тым як пачаць граць у кінафільмах і тэлесерыялах, здымаўся ў рэкламных роліках.
Вядомасць Пол Хоган атрымаў у 1986 годзе пасля выканання ролі «Кракадзіла» Дандзі ў аднайменным фільме. За гэтую ролю ён атрымаў прэмію «Залаты глобус» (1986), а ў 1987 годзе быў намінаваны на прэмію «Оскар».
Быў двойчы жанаты. Першая жонка - англ.: Noelene Hogan (1958-1990), другая - Лінда Казлоўскі (з 1990 года па цяперашні час).