wd wp Пошук:

Пол Пот

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Пол Пот, сапр.: Салот Сар (19 мая 1928, в. Прэксбаўв — 15 красавіка 1998) — кіраўнік Камбоджы, лідар Чырвоных Кхмераў. Узначальваў камуністычны рэжым, які праводзіў генацыд супраць свайго народа і за 3,5 гады панавання знішчыў 1 млн чалавек, што складала 1/6 ад агульнага насельніцтва Камбоджы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і заможнага селяніна. Ва ўзросце дзевяці гадоў быў адпраўлены ў Пнампень да сваякоў. Пасля пераезду колькі месяцаў праводзіць у якасці прыслужніка ў будыйскім манастыры Ват Батум Вадэй, дзе вывучае кхмерскую мову і асновы будызму. У 1937 паступае ў каталіцкую пачатковую школу École Miche, дзе атрымлівае асновы класічнай адукацыі. Пасля яе заканчэння ў 1942 працягвае навучанне ў Каледжы Нарадома Сіянука ў Кампангчаме. Спроба ў 1948 працягнуць адукацыю ў прэстыжным Ліцэі Сісавата скончылася няўдачай, ён не здолеў здаць іспыты і быў вымушаны працягнуць навучанне ў Тэхнічнай школе ў Пнампені. У 1949 атрымлівае ўрадавую стыпендыю для атрымання вышэйшай адукацыі ў Францыі. Меркавалася, што ён працягне навучанне ў прафесійнай школе ў Ліможы або Тулоне.

Прыехаўшы ў Францыю, Салот Сар адправіўся ў Парыж, дзе вывучаў радыёэлектроніку. Успамінаючы аб першым годзе свайго студэнцкага жыцця ён адзначаў, што шмат працаваў і быў добрым студэнтам. Улетку 1950 разам з іншымі студэнтамі адпраўляецца на працу ў Югаславію, дзе каля месяца працуе ў Заграбе. У канцы 1950 у Парыж прыязджае яго стары сябра — Іенг Сары, які знаёміць Салот Сара з Кенг Вансакам, патрыятычна настроеным нацыяналістам, з якім вучыўся ў Ліцэі Сісавата. Менавіта на кватэры Кенг Вансака пачынае працаваць марксісцкі гурток, ініцыятарамі стварэння якога былі Іенг Сары і Рат Самаен. Сярод прац, якія абмяркоўваліся ў гуртку — «Нацыянальнае пытанне» І. В. Сталіна, «Імперыялізм, як вышэйшая стадыя капіталізму» У. І. Леніна, «Капітал» К. Маркса.

У сяр. 1952 Салот Сар пад псеўданімам Кхмер Даом выступае з сваім першым палітычным творам — у адмысловым выпуску часопіса камбаджыйскіх студэнтаў «Khmer Nisut» выходзіць яго артыкул «Манархія або дэмакратыя?». Верагодна ў 1952 уступіў і ў Камуністычную партыю Францыі[7]. Да гэтага часу ўжо страціў цікавасць да навучання і быў адлічаны з універсітэту. 15 снежня 1952 пакідае Францыю і вяртаецца на радзіму.

У студзені 1953 Салот Сар вярнууся ў Камбоджу і пасяліўся ў Пнампені ў свайго старэйшага брата Лот Суонга. Праз месяц ён распачаў спробы усталяваць кантакты з антыфранцузскімі партызанамі, а пасля пазнаёміўся з мясцовым прадстаўніком Камуністычнай партыі Індакітая (КПІ) — Фам Ван Ба і звярнууся да яго з просьбай аб прыняцці ў КПІ на падставе свайго чалецтва ў Камуністычнай партыі Францыі. Фам Ван Ба звязаўся з Парыжам праз Ханой і ў жніўні 1953 Салот Сар быў прыняты ў КПІ, пачаў працаваць у аддзеле масавай прапаганды штабной ячэйкі, наведваць школу для партыйных кадраў дзе яго настаўнікам быў Тую Самут. У 1954 займаецца падрыхтоўкай будучых выбараў.

Вярнуўшыся ў Камбоджу, заснаваў рух, вядомы пад назвай «Чырвоныя кхмеры», які ў 1967 пачаў партызанскую вайну супраць цэнтральнага ўраду. У 1975 яго атрады захапілі сталіцу Камбоджы Пнампень. Псеўданім Пол пачаў выкарыстоўваць яшчэ ў 1950-я гады, а псеўданім Пол Пот з 1976. Псеўданім Пол Пот з’яўляецца скарачэннем ад французскага «politique potentielle» — «патэнцыйная (магчымая) палітыка»[8]. У краіне ўсталяваўся рэжым самага лютага тэрору супраць прадстаўнікоў вышэйшага класу і інтэлігенцыі. У 1979 рэжым Пол Пот быў скінуты в’етнамскімі войскамі. Да 1998 хаваўся ў джунглях у цяжкадаступных раёнах Камбоджы з рэшткамі аддзелаў «Чырвоных Кхмераў». У канцы жыцця ўзяты пад варту па загадзе камандуючага войскамі чырвоных кхмераў Тая Мока. Памёр ад рака.

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.notablebiographies.com/Pe-Pu/Pol-Pot.html
  2. Pol Pot // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pol Pot // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/pot_pol.shtml
  5. Khmer Rouge “Butcher” buried near Pol Pot — 2006.
  6. Helligvær
  7. Чендлер Дэвид П. Брат номер один: Политическая биография Пол Пота. — Екатеринбург: Ультра. Культура, 2005, С.398.
  8. Пол Пот: борец за счастье народа или кровавый диктатор?

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Камбоджы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Камбоджы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Мааісты
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Катэгорыя·Палітыкі Камбоджы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Героі КНДР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чырвоныя кхмеры
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Камбоджы
Катэгорыя·Камуністы Камбоджы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
Катэгорыя·Памерлі ў Камбоджы
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе