Пол Муні (англ.: Paul Muni, 22 верасня 1895 — 25 жніўня 1967) — народжаны Мешылем Мэер Вайзенфройнд (Meshilem Meier Weisenfreund) — вядомы галівудскі кіна- і тэатральны акцёр 30-х — 40-х гадоў. Лаўрэат прэміі «Оскар» (1937). Найбольш вядомыя працы акцёра — галоўныя ролі ў фільмах-біяграфіях «Аповесць пра Луі Пастэра» (1935), «Жыццё Эміля Заля» (1937) і «Хуарэс» (1939).