wd wp Пошук:

Політэхнічны ўніверсітэт імя Кім Чхэка

Політэхнічны ўніверсітэт імя Кім Чхэка — універсітэт у КНДР, будынак якога размешчаны на беразе ракі Тэданган у Пхеньяне. Універсітэт названы ў гонар паўночнакарэйскага палітычнага і ваеннага дзеяча Кім Чхэка. З’яўляецца лепшым універсітэтам у вобласці тэхнікі і тэхналогій у КНДР.

Першапачаткова быў часткай Універсітэта імя Кім Ір Сена, пакуль у 1948 не быў аддзелены ад яго як «Пхеньянскі політэхнічны тэхнікум» (平壤工業大學). У 1951, падчас Карэйскай вайны яго назва была зменена на «Політэхнічны інстытут імя Кім Чхэка» (金策工業大學). У 1988 годзе, у гонар саракагоддзя інстытута статус установы быў павышаны да ўніверсітэта. З 1981 па 1993 год плошча ўніверсітэцкіх кварталаў павялічылася да 400 тыс. м². Універсітэт спецыялізуецца на падрыхтоўцы даследчыкаў у вобласці ядзернай энергіі і абслуговага персанала. Выпускнікі накіроўваюцца прама ў Цэнтр даследавання ядзернай энергіі ў Ёнбёне ці на ядзерныя аб’екты ў Пакчоне.

Універсітэт мае 18 аддзелаў і каля 80 праграм, каля 10 000 студэнтаў і 2 000 супрацоўнікаў. Існуе 10 навукова-даследчых інстытутаў і адна школа выпускнікоў. Універсітэцкія кварталы займаюць агульную плошчу 400 тыс. квадратных метраў.

Дэпартамент навукі і адукацыі Працоўнай партыі Карэі ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва, а Дэпартамент вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі кіруе адміністрацыйнымі справамі.

У бібліятэцы пры ўніверсітэце ўтрымліваецца каля 600 000 кніг.

Аддзяленні

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пхеньян
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1948 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы КНДР
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Навука ў КНДР