wd wp Пошук:

Працоўная партыя Карэі

Працоўная партыя Карэі (кар.: 조선로동당) — кіруючая партыя ў Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы. ППК з’яўляецца лідыруючай партыяй у КНДР з 1946 года. Узначальвалася Кім Ду Бонам, Кім Ір Сенам (19461994) і сынам апошняга, Кім Чэн Ірам1994). ППК — кіруючая партыя ў краіне (у краіне дзейнічаюць таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Карэі і Партыя маладых сяброў нябеснага шляху Чхандаге-Чханудан, якія прызнаюць кіруючую ролю ППК). Ідэалогія партыі ўпісваецца ў канцэпцыю чучхе, якая падносіцца як карэйскі варыянт марксізму-ленінізму.

Датай стварэння Працоўнай партыі Карэі лічыцца 10 кастрычніка 1945 года. У гэты дзень карэйскія камуністы аднавілі Камуністычную партыю Карэі. Гэты дзень з’яўляецца дзяржаўным святам КНДР — Днём заснавання Працоўнай партыі Карэі.

Зноскі

  1. http://dw.com/p/1IhZD
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паўночная Карэя