wd wp Пошук:

Полісіндэтан

Полісіндэ́тан (шматзлучнікавасць) (стар.-грэч.: πολυσύνδετον) — стылістычны прыём, сутнасць якога — у выкарыстанні адных і тых жа злучнікаў паміж аднароднымі словамі і сказамі. Ужываецца даволі часта ў фальклорных творах:

Як пан звозіў да сваё жытцо У цёмныя гумны да з светлага поля, Яно ў тарпе прылежыста, А на таку прымалоціста, А ў арудзе прысыпіста А ў млыне прымеліста, А ў дзяжы падыходзіста, А ў печы румяніста, А на стале як сыр белы. Шматзлучнікавасць дапамагае звязаць аднародныя словы і сказы ў сінтаксічнае адзінства і разам з тым размежаваць іх паміж сабой. Яна запавольвае тэмп паэтычнага выказвання, надае яму ўзнёсласць. Як стылістычны прыём шматзлучнікавасць супрацьстаіць бяззлучнікавасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рытарычныя фігуры