wd wp Пошук:

Поль Гашэ

Партрэт доктара Гашэ

Поль-Фердынанд Гашэ (фр.: Paul-Ferdinand Gachet; 30 ліпеня 1828, Рэйсел, Аб’яднанае каралеўства Нідэрланды - 9 студзеня 1909, Авер-сюр-Уаз, Францыя) — французскі ўрач, апошні ўрач Вінцэнта ван Гога ў час яго знаходжання ў Авер-сюр-Уазе. Таксама вядомы як вялікі знаток імпрэсіянісцкага мастацтва і жывапісец-аматар. Пісаў карціны пад імем «Пол ван Рэйсел», гэта значыць «Пол з Рэйсела» (Рэйсел - фламандская назва горада Ліль, дзе нарадзіўся Гашэ).

Біяграфія

Поль Гашэ нарадзіўся і вырас у Рэйселе. У 1844/1845 годзе яго сям’я пераехала ў Мехелен, куды бацька Гашэ быў адпраўлены, каб прыступіць да працы ў новым аддзеле фірмы, дзе ён працаваў.

Вышэйшую адукацыю і статус бакалаўра мастацтваў Поль атрымаў у Парыжы, у Сарбоне. Некаторы час працаваў у парыжскіх псіхіятрычных бальніцах Піцье-Салпетр’ер і Бісетр. Сярод яго настаўнікаў быў вядомы французскі ўрач-гастраэнтэролаг Арман Трусо.

Вярнуўшыся ў Парыж, Гашэ заняўся прыватнай практыкай. Ён быў асабіста знаёмы з Гюставам Курбэ, Вікторам Гюго, Полем Сезанам. Сябрам доктара быў фармацэўт і прадпрымальнік Анры Нестле, заснавальнік знакамітай кампаніі «Nestlé» па вытворчасці прадуктаў харчавання. Першапачаткова кампанія займалася вырабам малочных сумесяў для кармлення грудных дзяцей, і Гашэ нярэдка прапісваў іх сваім дзецям-пацыентам.

Калі французскі мастак і гравёр Шарль Мерыён трапіў у вар’ятню, Гашэ праводзіў з ім шмат часу. Ён жа назіраў за выздараўленнем Агюста Рэнуара ад пнеўманіі ў 1882 годзе. Нарэшце, ён спрабаваў адгаварыць Эдуара Манэ ад ампутацыі нагі, аднак мастак настаяў на сваім, перанёс цяжкую аперацыю і неўзабаве памёр.

Памёр Поль Гашэ 9 студзеня 1909. Ён быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз у Парыжы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Paul Gachet // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 9 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лілі
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі