wd wp Пошук:

Поль-Анры Сандаага Даміба

Поль-Анры Сандаага Даміба (2 студзеня 1981, Уагадугу, Верхняя Вольта) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Буркіна-Фасо. Прэзідэнт Патрыятычнага руха за ахову і аднаўленне.

Біяграфія

Скончыў ваенную школу ў Парыжы[1]. Мае ступень магістра ў галіне крыміналістыкі Кансерваторыі мастацтва і рамёстваў і сертыфікат эксперта па абароне ў галіне кіравання, камандавання і стратэгіі.

У часы праўлення прэзідэнта Блез Кампаарэ з’яўляўся супрацоўнікам Палка бяспекі прэзідэнта (РСП). У перыяд з 2015 да 2019 года Поль-Анры Даміба ўзначальваў узброенныя падраздзяленні Буркіна-Фасо, якія ў рэгіёнах Саэль і Поўнач вялі барацьбу з тэрарыстычнымі фарміраваннямі.

У студзені 2021 года двойчы прапаноўваў прэзідэнту Рок Кабарэ выклікаць падраздзяленні групы Вагнера для барацьбы з ісламістамі на поўначы краіны. Апошні матываваў сваю адмову тым, што гэта можа пагоршыць адносіны з заходнімі краінамі[2]. У снежні 2021 года прэзідэнт Рок Кабарэ прызначыў Даміба камандуючым 3-й ваеннай акругай.

У студзені 2022 года здзейсніў ваенны пераварот і стаў часовым кіраўніком дзяржавы. Яго рэжым не змог ліквідаваць праблему з радыкаламі і нават саступіў некаторыя тэрыторыі джыхадзістам і іншым баевікам. 30 верасня ў Буркіна-Фасо адбыўся новы ваенны пераварот, у выніку якога часовы прэзідэнт Поль-Анры Сандаага Даміба быў скінуты. Яго места заняў Ібрагім Траорэ[3][4]. Даміба пакінуў Буркіна-Фасо і накіраваўся ў Тога[5].

Працы

Зноскі

  1. Gormezano, David. «Burkina Faso: la France a-t-elle joué un rôle dans le renversement du président Roch Kaboré?»(фр.) . France 24 (25 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.
  2. Burkina: le chef des mutins avait proposé à Kaboré de faire appel au groupe Wagner(фр.) . Agence d’information d’Afrique Centrale (22 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.
  3. Ndiaga, Thiam. Burkina Faso soldiers announce overthrow of military government (нявызн.), Reuters (1 кастрычніка 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
  4. Burkina Faso army captain announces overthrow of military government(англ.) . France 24 (30 верасня 2022).
  5. СМИ: президент Буркина-Фасо подал в отставку и отбыл из страны(руск.) . ТАСС (2 кастрычніка 2022).
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падпалкоўнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прэзідэнты Буркіна-Фасо
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Уагадугу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буркіна-Фасо