wd wp Пошук:

Покрашаўскі сельсавет

По́крашаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Покрашава.

Утвораны 26 лютага 1932 года як Покрашаўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Слуцкага раёна БССР. 20 лістапада 1934 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет, з часткі сельсавета ўтвораны Замасцянскі нацыянальны польскі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Слуцкага раёна

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2287 чалавек[1], з іх 95,4 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Покрашаўскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Грэскага раёна
Катэгорыя·Нацыянальныя польскія сельсаветы БССР
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1932 годзе