wd wp Пошук:

Познань-Лавіца

Аэрапорт Познань-Лавіца (польск.: Port Lotniczy Poznań-Ławica im. Henryka Wieniawskiego) — адзін з найстарэйшых аэрапортаў Польшчы, размешчаны каля Познані. Ён размешчаны за 5 кіламетраў на захад ад цэнтра горада. Аэрапорт ажыццяўляе мясцовыя, міжнародныя і гандлёвыя рэйсы.

Паўночная частка аэрапорта з 1913 года і да 23 снежня 2009 года выкарыстоўвалася як ваенны аэрадром.

Пілоты часам блытаюць гэты аэрапорт з размешчанай паблізу ваенна-паветранай базай у Кшэсінах; у іх прыкладна аднолькавая даўжыня ўзлётна-пасадачнай паласы і яе арыентацыя.

У 2015 годзе аэрапорт абслужыў 1 500 918 пасажыраў, што на 3,8 % больш за папярэдні год. Сціплы рост тлумачыцца працяглым рамонтам узлётна-пасадачнай паласы і часовым закрыццём аэрапорта.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Познані
Катэгорыя·З’явіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Транспарт Познані
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Аэрапорты Польшчы