У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пліса.
Пліса́ 1[1] (трансліт.: Plisa 1, руск.: Плиса 1) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Уселюбскага сельсавета.
Згодна з інвентаром маёнтка Дзяляцічы князёў Радзівілаў 1652 года, 1 морг над ракой Пліса трымаў шляхціч Грышка Калічыц з зямянскага сяла Кальчычы. У XVIII стагоддзі зямянскі засценак Пліса ў дзве валокі. Сярод жыхароў у 1778 годзе былі Сцяпан Татарын, Бараноўскія, Мікуці, Тарлоўскія, Снітчэўскія і інш.[крыніца?]
Да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бенінскага сельсавета[2].