wd wp Пошук:

Плюскі сельсавет

Плю́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Плюсы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Спрындаўскага сельсавета[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Барунскага і Быстрамавецкага сельсаветаў[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны хутары Альшанка, Баруны, Блюдзіна, Васількішкі 4 і Перавалока[3]. 21 снежня 2007 года скасаваны вёскі Астравяты, Вангішкі, Шамялькі, хутары Васількішкі 6, Петкунішкі, Шакелі-Баравыя[4]. 13 верасня 2011 года скасаваны вёскі Дзерукі, Масцішча 2 і Прохараўка, хутары Думарышкі 4, Думарышкі 7 і Соміна[5][6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1287 чалавек[7], з іх 67,9 % — беларусы, 16,3 % — рускія, 12,7 % — палякі[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  4. Решение Браславского районного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 64 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
  5. Решение Браславского районного Совета депутатов от 13 сентября 2011 г. № 123 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
  6. Решение Браславского районного Совета депутатов от 26 октября 2011 г. № 132 О внесении изменения в решение Браславского районного Совета депутатов от 13 сентября 2011 г. № 123
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Плюскі сельсавет