wd wp Пошук:

Плаў

Плаўвозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка каля вёскі Канашы.

Плошча паверхні возера 1,12 км², даўжыня 2,73 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,8 м. Плошча вадазбору 10,2 км². Аб’ём вады ў возеры 5,85 млн. м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 2—7, у асобных месцах да 10 метраў. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі возера пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 18 % плошчы возера. Дно да глыбіні 2,5 м пясчанае, да 4,5 м апясчаненыя адклады, глыбей дно глеістае.

Возера Плаў эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 4 ручаі і выцякае ручай у возера Арлейка. Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расліннасці складае 8—20 метраў (на паўднёвым усходзе да 40 метраў). Да глыбіні 2,2 м растуць рдзесты, рагаліснік, шышняк.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці