wd wp Пошук:

Платыкладус

Платыкладус (Platýcladus) — манатыпны род вечназялёных аднадомных хвойных дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae), які складаецца з адзінага віду Платыкладус усходні, або Туя ўсходняя[1] (Platycladus orientalis).

Батанічнае апісанне

Дрэва, 5-10 м вышынёй або куст. Крона яйкападобная, складаецца з многіх плоскіх парасткаў («пласцін»), размешчаных у вертыкальнай плоскасці. Лісце лускападобнае, светла-зялёнае, яйкападобна-рамбічнае, да 1 мм даўжынёй. Шышкі 10-15 мм даўжынёй, з 6-8 супратыўнымі, на вяршыні кручкападобнымі лускавінкамі, накіраваныя ўверх; няспелыя — блакітна-зялёныя, спелыя — сухія, большай часткай чырванавата-карычневыя. Цвіце ў сакавіку — красавіку.

Распаўсюджанне

Паходзіць з Кітая. Вырошчваюць ў батанічных садах і парках як дэкаратыўную расліну.

Хімічны склад

Лісце ўтрымлівае эфірны алей (0,12 %), пініпікрын, пілен, пінен, туін, дубільныя рэчывы, смалу. У ядры насенін ёсць тлусты алей.

Значэнне і выкарыстанне

Лісце платыкладуса ўсходняга

Выкарыстоўваюць ядро насення і лісця. Расліна неафіцынальная.

Фармакалагічныя ўласцівасці

Прэпараты з лісця платыкладуса ўсходняга маюць звязальныя і кровесупыняльныя ўласцівасці. Іх выкарыстоўваюць у народнай медыцыне пры бранхіяльнай астме, крывахарканні, пры кішачных і маткавых крывацёках. Эфірны алей расліны (асабліва яго складовая частка хінакітыёл) праяўляе антыгрыбковыя ўласцівасці. Ядро насення ўжываюць як ўмацавальны і танізавальны сродак і як адхарквальны сродак пры бранхіце.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Tuja orientalis

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1949 годзе
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Кіпарысавыя