wd wp Пошук:

Платон Фёдаравіч Равінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Равінскі. Платон Фёдаравіч Равінскі (23 лістапада 1892, в. Краглі, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) — 29 чэрвеня 1938) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія

У 1930 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт імя Я. М. Свярдлова. 3 1909 г. у ЗША, дзе ў 19121917 гг. быў членам саюза анарха-сіндыкалістаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Бабруйску, працаваў токарам. 3 1918 г. у Смаленскай ЧК, сакратар Бабруйскага павятовага камітэта партыі, член Краявога камітэта камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, з 1919 член Мінскага губернскага ВРК, загадчык аддзела рэўкома штаба 16-й арміі. 3 1920 г. старшыня Барысаўскага павятовага рэўкома, сакратар Бабруйскага павятовага камітэта КП(б)Б, з 1921 г. начальнік меліярацыйнага аддзела і член калегіі Наркамзема БССР. 3 1925 г. загадчык Бабруйскага акруговага зямельнага ўпраўлення. 3 1930 г. загадчык аргаддзела ЦКК Народнага камісарыята рабоча-сялянскай інспекцыі БССР. З 1933 першы намеснік наркома земляробства БССР, сакратар Магілёўскага райкома КП(б)Б. З 1936 г. начальнік упраўлення Наркамата мясцовай прамысловасці. Член ЦКК КП(б)Б і яе прэзідыума (19301934 гг.), член ЦК КП(б)Б (19341937), член ЦВК БССР (19201921, 19311937 гг.).

Арыштаваны па абвінавачанні «за ўлзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі правых і праводзімую падрыўную дзейнасць». Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 29 чэрвеня 1938 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 22 кастрычніка 1955 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня