Такімі арганізмамі могуць быць бактэрыі, дыятомавыя і некаторыя іншыя водарасці (фітапланктон), прасцейшыя, некаторыя кішэчнаполасцевыя, малюскі, ракападобныя, яйкі і лічынкі рыб, лічынкі розных беспазваночных жывёл (заапланктон). Планктон непасрэдна або праз прамежкавыя звёны харчовага ланцугу з’яўляецца ежай для большасці астатніх водных жывёл.