wd wp Пошук:

Пеўчаскі мост

Пеўчаскі мост (руск.: Пе́вческий мост — былая назва — Жоўты мост — ад колеру афарбоўкі) — мост цераз раку Мойка, на Пеўчаскім праездзе, насупраць Дварцовай плошчы. Названы ад суседняга будынку Пеўчаскай капэлы (цяпер будынак Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы). Пабудаваны ў 1839—1840 гадах (інжынер Я. А. Адам) на месцы драўлянага бэлечнага маста, пабудаванага ў 1834 годзе па праекце А.Манферана для прахода на Дварцовую плошчу войскаў, якія ўдзельнічалі ў парадзе ў гонар адкрыцця Аляксандраўскай калоны. Пралёт перакрыты бесшарнірным чыгунным цюбінгавым зводам. Апоры бутавай кладкі з гранітнай абліцоўкай. Галоўнае ўпрыгожванне — чыгунная ажурная рашотка. Даўжыня — каля 24 м, шырыня 72 м (трэці паводле шырыні Сінега і Казанскага мастоў).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Масты цераз Мойку
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Чыгунныя масты
Катэгорыя·Арачныя масты