wd wp Пошук:

Петэр Медзьешы

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Петэр Медзьешы (венг.: Medgyessy Péter; нар. 19 кастрычніка 1942, Будапешт) — венгерскі палітык і 5-ы прэм’ер-міністр Венгерскай Рэспублікі з 2002 па 2004 год. 25 жніўня 2004 года падаў у адстаўку з-за рознагалоссяў з адным з партнёраў па кааліцыі — Саюзам свабодных дэмакратаў, але працягваў выконваць абавязкі прэм’ер-міністра яшчэ на працягу 30 дзён, як таго патрабуе Канстытуцыя, а таксама некалькі дадатковых дзён, пакуль яго пераемнік Ферэнц Дзьюрчань не быў зацверджаны парламентам.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Будапешце, вывучаў эканамічную тэорыю ва Універсітэце эканамічных навук імя Карла Маркса (цяпер — Універсітэт Корвіна), які скончыў у 1966 годзе, затым вярнуўся ў дактарантуру. Валодае французскай і румынскай мовамі, рускай і англійскай.

У 70-х гадах быў агентам контрразведкі Міністэрства ўнутраных спраў пад кодавым імем D-209. З 1966 па 1982 год займаў кіруючыя пасады ў дэпартаментах міністэрства фінансаў. У 1982 годзе стаў намеснікам міністра фінансаў, а ў 1987 годзе — самім міністрам. Падатковая сістэма, створаная пры Медзьешы, была для Венгрыі важным крокам на шляху да свабоднай рынкавай эканоміцы. У перыяд паміж 1988 і 1990 гадамі быў намеснікам прэм’ер-міністра па эканамічных пытаннях, у 1990—1996 гадах — адміністрацыйным дырэктарам і старшынёй праўлення розных венгерскіх банкаў. Калі Дзьюла Хорн сфармаваў урад, у 1996 годзе Медзьешы вярнуўся на пасаду міністра фінансаў. Па завяршэнні тэрміну паўнамоцтваў ўрада працаваў у якасці кіраўніка выканаўчага савета банка «Inter-Europa» і віцэ-прэзідэнтам страхавой кампаніі «Atlasz». Гэтыя пасады ён захоўваў у перыяд з 1998 па 2001 год, а 27 мая 2002 года венгерскі парламент прагаласаваў за прызначэнне Медзьешы прэм’ерам-міністрам Венгерскай Рэспублікі. Ён узначальваў урад да жніўня 2004 года, калі падаў у адстаўку ў сувязі з распадам кааліцыйнага ўрада і быў заменены Ферэнцам Дзьюрчанем.

Жанаты, мае двух дзяцей: сына і дачку.

Зноскі

  1. Péter Medgyessy // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Peter Medgyessy // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Міністры фінансаў Венгрыі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Венгрыі
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальнага сходу Венгрыі
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Корвіна