wd wp Пошук:

Дзьюла Хорн

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хорн.

Дзью́ла Хорн (венг.: Horn Gyula, 5 ліпеня 1932, Будапешт, Венгрыя19 чэрвеня 2013) — венгерскі палітык, прэм’ер-міністр Венгрыі ў 1994-98.

Скончыў Растоўскі фінансава-эканамічны інстытут (сучасны Растоўскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). Удзельнічаў у паўстанні 1956 года на баку камуністаў у складзе атрадаў pufajkás, якія дапамагалі савецкім войскам. Працаваў у міністэрстве фінансаў, міністэрстве замежных спраў, пасольствах у Балгарыі і Югаславіі. У 1985 годзе стаў намеснікам міністра замежных спраў. Ва ўрадзе Міклаша Немета быў міністрам замежных спраў; атрымаў вядомасць адкрыццём заходніх межаў ВНР для грамадзян ГДР, якія пераязджалі ў ФРГ. У 1989 годзе быў адным з заснавальнікаў Венгерскай сацыялістычнай партыі. У 1994 годзе стаў прэм’ер-міністрам пасля перамогі ВСП на парламенцкіх выбарах. Падчас яго прэм’ерства ў Венгрыі праводзіўся «план Бокраша» — праграма па барацьбе з бюджэтным дэфіцытам і павольным эканамічным прыростам. Рэалізацыя «плана Бокраша» стабілізавала эканоміку, аднак прывяла да пагаршэння эканамічнага становішча насельніцтва і да перамогі апазіцыі на выбарах 1998 года. Пасля выбараў Хорн сышоў у адстаўку і паступова адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 19 чэрвеня
Памерлі ў 2013 годзе
Нарадзіліся 5 ліпеня
Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Члены Венгерскай сацыялістычнай партыі
Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
Нарадзіліся ў Будапешце
Прэм’ер-міністры Венгрыі
Асобы
Міністры замежных спраў Венгрыі
Пахаваныя на могілках Керэпешы
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Кавалеры Вялікага Крыжа I ступені Ганаровага знака за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Памерлі ў Будапешце
Нарадзіліся ў 1932 годзе