У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зоргэ.
Петэр Зоргэ (ням.: Peter Sorge; 14 красавіка 1937, Берлін — 17 студзеня 2000, Берлін) — нямецкі жывапісец і графік, прадстаўнік крытычнага рэалізму. Прысвяціўшы сябе цалкам сацыяльна-крытычнай тэматыцы, Зоргэ ў сваіх творах асуджае вайну, сацыяльны прыгнёт і сквапнасць. Адной з цэнтральных тэм яго творчасці з’яўляецца сексуальны гвалт. Складаў калажы з газетных выразак, а потым ператвараў іх жывапіснымі і графічнымі сродкамі.