wd wp Пошук:

Петш Янаш

Пе́тш Я́наш, іншы варыянт — Клаўс-Петр Янаш, нямецкі варыянт — Петер Янаш, Клаўс-Петер Янаш (н.-луж.: Pětš Janaš, Klaws-Pětr Janaš, ням.: Peter Jannasch, Klaus-Peter Jannasch, 19 лістапада 1933, Котбус, Германія) — ніжнялужыцкі педагог, перакладчык, грамадскі дзеяч і выдавец слоўнікаў і падручнікаў ніжнялужыцкай мовы. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.[4]

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лістапада 1933 года ў ніжнялужыцкай сям’і ў горадзе Котбус. У 1952 годзе скончыў Сербалужыцкую гімназію ў Будзішыне. Вывучаў германістыку і сарабістыку ў Лейпцыгскім універсітэце. З 1956 года выкладаў у ніжнялужыцкай камуне Боркавы, дзе ў 1958 годзе выдаў свой першы падручнік.[5] Потым працаваў у Вышэйшай політэхнічнай школе ў камуне Боркавы і Сербалужыцкай вышэйшай школе ў Котбусе. З 1973 года працаваў у Сербалужыцкім педагагічным таварыстве. З 1979 года быў членам Ніжнялужыцкай моўнай камісіі,[6] якая ўваходзіла ў склад Сербалужыцкай моўнай камісіі пры Інстытуце сербалужыцкага народазнаўства.

Пасля 1991 года разам з Марыянай Біртлер удзельнічаў у рэфармацыі сербалужыцкай адукацыі і арганізацыі тэлевяшчання на лужыцкіх мовах на канале ORB. У 1992 годзе заснаваў ніжнялужыцкую арганізацыю «Źěłanišćo za serbske kubłańske wuwijanje Chóśebuz».[7]

У 2005 годзе быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага «за яго значны ўклад у захаванне ніжнялужыцкай мовы». 24 лістапада 2012 года быў узнагароджаны памятным медалём горада Котбус.[8]

Сачыненні

Пераклады

Зноскі

  1. Catalog of the German National Library Праверана 29 мая 2020.
  2. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  3. Верхнелужыцкая Вікіпедыя — 2006.
  4. Myto Ćišinskeho. Nošerjo Myta Ćišinskeho a Spěchowanskeho myta k Mytu Ćišinskeho Załožby za serbski lud
  5. Gregor Wieczorek, Hundert a dwě lěśe na swójom narodnem dwórje. Krotke wobspomnjeśe Henrietty Lukasoweje z Bórkow., Nowy Casnik, 25.02.2014
  6. Zespominanje źěła Dolnoserbskeje rěcneje komisije, pśednjasone wót jeje doněntejšnego pśedsedarja Manfreda Starostu na prědnem pósejźenju «noweje» komisije, Nowy Casnik, 24.03.2009
  7. Ten Mały Princ: Swětowa literatura – dolnoserbski
  8. Laudatio zur Verleihung der Ehrenmedaille der Stadt Cottbus an Klaus-Peter Jannasch am 24. November 2012 im Musikzimmer von Schloss Branitz
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ніжнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Асобы