wd wp Пошук:

Першая бітва пры Артуа

Становішча бакоў у ходзе бітвы пры Артуа ў студзені 1915 года

Пе́ршая бі́тва пры Артуа́ (17 снежня 191413 студзеня 1915) — бітва паміж нямецкай і французскай арміямі на шампанскім кірунку Заходняга фронту часоў Першай сусветнай вайны. Гэтая бітва, разам з першай шампанскай бітвай, стала першай сур’ёзнай спробай французскай арміі правесці наступальную аперацыю пасля завяршэння бітвы за Іпр у лістападзе 1914 года.

Гісторыя

Няўдалая спроба нямецкіх войскаў глыбокім флангавым манеўрам прарвацца ўглыб Францыі, у так званым «бегу да мора», прымусіла кайзераўскае кіраўніцтва перайсці да абароны ад Паўночнага мора да швейцарскай мяжы і замацавацца за суцэльнай лініяй акопаў і ўмацаваных пазіцый, якія паступова ўсё больш і больш ускладняліся. Адначасова французскае вышэйшае камандаванне, разумеючы эканамічную важнасць багатых рэгіёнаў Бельгіі і абласцей на паўночным усходзе Францыі, якія апынуліся пад акупацыяй, спрабавала скарыстацца сітуацыяй і, нягледзячы на ўласную спустошанасць у жывой сіле і тэхніцы, правесці наступальную аперацыю на гэтым стратэгічным накірунку і паспрабаваць вызваліць рэгіён Артуа. Пад увагу прымалася таксама тое, што ў гэты час немцы паралельна праводзілі новае наступленне супраць рускіх на Усходнім фронце, і былі вельмі абмежаваныя ў магутных рэзервах на Захадзе. Больш таго, разведка дакладала, што немцы перакінулі ад чатырох да шасці карпусоў на Усходні фронт.

Суровыя пагодныя ўмовы і дрэнная арганізацыя матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння сарвалі арганізаваны наступ у Артуа, толькі 17 снежня 1914 года французскія войскі 10-й арміі генерала Луі дэ Мо-Юі атакавалі пазіцыі 6-й арміі генерала князя Рупрэхта Баварскага. Разрозненыя дзеянні французскіх часцей асабліва паблізу Арасу і Вімі Рыдж зрываліся добра арганізаванай абарончай тактыкай кайзераўскіх войскаў. XXXIII-му французскаму корпусу генерала Філіпа Пэтэна ўдалося нават захапіць першую нямецкую лінію, але дрэнныя ўмовы надвор’я і адсутнасць артылерыйскай падтрымкі перашкодзілі французам у далейшым прарыве варожых рубяжоў.

25 снежня пачаўся сезон дажджоў і густога туману, які звёў на нішто ўсе далейшыя спробы наступу. 4 студзеня 1915 года французскія войскі, атрымаўшы мізэрныя тэрытарыяльныя заваёвы, спынілі далейшыя баявыя дзеянні. Тым часам, наступ у Шампані французскай 4-й арміі, які пачаўся 20 снежня 1914 года, таксама пацярпеў поўны правал.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Канфлікты 1914 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Канфлікты 1915 года
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Бітвы ў Францыі
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Францыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы Францыі