wd wp Пошук:

Перламутраўка Селена

Перламутраўка Селена (Boloria selene) — матылёк з сямейства німфалід (Nymphalidae). Адна з самых распаўсюджаных перламутравак у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі.

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла 18-20 мм. Верхні бок крылаў руда-буры з характэрным чорным малюнкам. Малюнак можа моцна вар’іраваць, часам могуць сустракацца цёмныя асобнікі з пашыраным узорам малюнка на верхнім боку крылаў, карычневая афарбоўка пры гэтым захоўваецца толькі па краях крылаў. Светла-жоўтая перавязь на ніжнім боку задніх крылаў звычайна з трыма сярэбранымі плямамі. Наперадзе сярэдзінай перавязкі знаходзіцца шэраг чорных кропак.

Распаўсюджанне

Шырока распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе і Азіі да Карэі. Таксама можна сустрэць і ў Паўночнай Амерыцы.

Кармавыя расліны вусеняў

Фіялка сабачая, фіялка балотная, фіялка трохкаляровая, буякі, суніцы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Німфаліды