wd wp Пошук:

Пелішчанскі сельсавет

Пе́лішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Пелішча.

Гісторыя

Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года неўзабаве пасля ўваходу тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўтварэння Брэсцкай вобласці. На момант утварэння ў склад сельсавета ўваходзіла 16 паселішчаў, працавалі калгас, маслазавод, 7-гадовая школа, 3 пачатковыя школы, 3 ветраныя млыны. 30 ліпеня 1966 года ў склад адноўленага Жабінкаўскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Багдзюкі, Дзяменічы, Лясоты і Падлессе)[2].

Склад

      — Населеныя пункты Пелішчанскага сельсавета

Пелішчанскі сельсавет уключае 12 населеных пунктаў:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1867 чалавек[3], з іх 68,9 % — беларусы, 11,3 % — украінцы, 10,3 % — палякі, 7,6 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Сельвыканкамы Камянецкага раёна
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пелішчанскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе