wd wp Пошук:

Паўстанне ў Паўночным Чадзе

Паўстанне ў Паўночным Чадзе — узброеныя выступленні ў паўночных рэгіёнах Чада.

Ход падзей

У 2016 годзе Фронт перамен і згоды ў Чадзе (ФПЗЧ) і Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі (СВКВР) пачалі паўстанне супраць урада Чада. Са сваіх тылавых баз у Паўднёвай Лівіі паўстанцы здейснялі рэйды на Паўночны Чад, імкнучыся зрынуць урад прэзідэнта Ідрыса Дэбі, які знаходзіўся ва ўладзе з моманту дзяржаўнага перавароту ў снежні 1990 года.

У ліпені 2017 года СВКВР пачаў наступленне на Куры Бугудзі, імкнучыся захапіць кантроль над рэгіёнам і яго прыбытковымі руднікамі. Напад паспяхова адбіты ўрадавымі войскамі. У жніўні паўстанцы распачалі другую атаку, факт якой урад Чада адмаўляў[1]. 11 жніўня 2018 года СВКВР здзейсніла яшчэ адну атаку ў Куры Бугудзі[2].

11 красавіка 2021 года ў Чадзе адбыліся прэзідэнцкія выбары. У той жа дзень ФПЗЧ разгарнуў буйное наступленне. Дзеючы прэзідэнт Ідрыс Дэбі, які адбыў пяць тэрмінаў запар, балатаваўся шосты раз[3]. Папярэднія вынікі, апублікаваныя 19 красавіка, паказалі, што Дэбі перамог у прэзідэнцкай гонцы, набраўшы 79% галасоў. Аднак сам прэзідэнт загінуў 20 красавіка падчас баявых дзеянняў. Пасля ўлада перайшла да ваеннай хунты на чале з яго сынам Махаматам Дэбі Ітна. Было абвешчана, што часовы ўрад будзе дзейнічаць на працягу васемнаццаці месяцаў, а затым у краіне пройдуць новыя выбары[4].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Fighters from new rebel group attack Chad soldiers at Libya border(нявызн.) . Yahoo News (24 жніўня 2018).
  2. Des « mercenaires étrangers » en Libye, une stratégie à risque
  3. Chad army claims it has stopped rebel drive toward capital(нявызн.), Washington Post (18 April 2021). Праверана 20 красавіка 2021. Архівавана 20 красавіка 2021.
  4. Chad’s President Idriss Déby dies ‘in clashes with rebels’(нявызн.). BBC News.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Чада
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Войны Чада