wd wp Пошук:

Паўночны Сентынельскі востраў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Дэталь здымка NASA 2003 (з МКС) Паўночнага Сентынельскага вострава; ахоўная махра каралавага рыфа выспы вельмі добра бачная. Заўважце, гэты здымак зроблены да Цунамі 2004 года ў Індыйскім акіяне, якое разбурыла вялікую частку рыфа.

Паўночны Сентынельскі востраў (англ.: North Sentinel Island) — адзін з Андаманскіх астравоў у Бенгальскім заліве. Ён знаходзіцца на захад ад паўднёвай часткі Паўднёвага Андамана і мае плошчу 72 км². Афіцыйна востраў кіруецца Індыяй, як частка аб’яднанай тэрыторыі Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў (з 1947 года)[1].

Паўночны Сентынельскі востраў — радзіма сентынельцаў — абарыгенаў, якія пражываюць на ім, колькасць якіх у цяперашні час ацэньваецца прыблізна паміж 50 і 400 чалавек. Яны адхіляюць любыя кантакты з іншымі людзьмі па-за іх цывілізацыі. Паколькі ніколі не было ніякага пагаднення з жыхарамі гэтага вострава, ні якіх-небудзь запісаў аб фізічнай акупацыі, з дапамогай якіх жыхары вострава прызналі б суверэнітэт Індыі, востраў існуе ў цікаўным стане нявызначанасці, у адпаведнасці з устаноўленым міжнародным правам і можа быць прадстаўлены як суверэнная тэрыторыя пад індыйскім пратэктаратам. Таму ён адзін з дэ-факта аўтаномных рэгіёнаў Індыі.

Лакальны ўрад Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў нядаўна пастанавіў, што ў яго няма намераў ўмешвацца ў жыццё сентынельцаў і іх асяроддзе пражывання. Хоць востраў, верагодна, і пацярпеў ад цунамі 2004 года ў Індыйскім акіяне, наяўнасць тых людзей, што выжылі, была пацверджана, калі праз некалькі дзён пасля цунамі верталёт індыйскага ўрада назіраў некалькіх жыхароў, якія пускалі стрэлы ў верталёт, які завіс, з відавочным намерам адагнаць яго.

Бенгальскі заліў, з Андаманскімі астравамі на поўдзень ад М'янмы

У 2014 годзе расійскі тэлевядучы Цімафей Бажэнаў наведаў адзін з Андаманскіх выспаў (верагодна, Паўночны Сентынельскі). У сваёй паездцы ён не сустрэў карэнных жыхароў выспы. Зрэшты, перад Бажэнавым не стаяла задача пошуку сентынельцаў, ён адправіўся на востраў, каб знайсці ў мангравых зарасніках глейкага скакуна — рыбу, якая вядзе земнаводны лад жыцця і здольную перасоўвацца па сушы і дрэвам.

Забойства

17 лістапада 2018 года быў забіты стралой амерыканскі місіянер Джон Чау, які хацеў звярнуць мясцовых жыхароў у хрысціянства. Паліцыяй былі арыштаваныя рыбакі, якія даставілі місіянера на востраў.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Андаманскія і Нікабарскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Астравы Індыі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта