wd wp Пошук:

Паўночны Калімантан

Паўночны Калімантан (індан.: Kalimantan Utara) — інданезійская правінцыя на паўночным усходзе вострава Калімантан. Плошча - 75467,7 км². Насельніцтва (2015 г.) - 641 936 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Танджунгселор.

Гісторыя

Правінцыя створана 25 кастрычніка 2012 г.

Эканоміка

Асноўныя галіны эканомікі: сельская і лясная гаспадарка, харчовая прамысловасць, марскі транспарт, рыбалоўства. Робяцца намаганні для развіцця турызму. У 2014 г. узровень беспрацоўя - 6,47% ад актыўнага насельніцтва, што вышэй за агульны ўзровень у краіне. У 2016 г. зафіксаваны агульны эканамічны прырост на 3,75%.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Правінцыі Інданезіі