wd wp Пошук:

Паўночна-Дзвінскі канал

Паўночна-Дзвінскі канал — канал у Валагодскай вобласці Расіі, з’яўляецца часткай Паўночна-Дзвінскай воднай сістэмы. Большая частка праходзіць па тэрыторыі нацыянальнага парку «Руская Поўнач».

Злучае раку Шэксна, як частка Волга-Балтыйскага воднага шляху і раку Сухана, прыток Паўночнай Дзвіны. Пачынаецца ад населенага пункта Тапорня на Шэксне (664—665 км Волга-Балтыйскага воднага шляху), праходзіць праз раку Паразовіца, Кубенскае возера і раку Сухана да шлюза № 7 «Знакаміты» (вёска Шэра) у яе вытоку.

Да 30-х гадоў XX стагоддзя быў адзіным водным шляхам, які злучаў Волгу і Белае мора.

Агульная працягласць канала складае 127 кіламетраў. Шырыня канала — ад 26 да 30 метраў, глыбіня — 1,8 метраў (у цяперашні час, далей Сіверскага возера — 1,4-1,5 метраў).

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Каналы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Геаграфія Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Каналы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каналы без геаграфічных каардынат