wd wp Пошук:

Паўночнае Косава

Паўно́чнае Ко́сава (сербск.: Северно Косово, алб.: Kosova Veriore) — неафіцыйная назва раёна ў паўночнай частцы Косава, населенага пераважна сербамі, у той час як у астатняй частцы абсалютная большасць (больш за 90%) складаюць албанцы. Таксама раён носіць назву Ібарскі Колашын (сербск.: Ибарски Колашин, алб.: Kollashini i Ibrit), яна выкарыстоўвалася яшчэ да канфлікту ў краі.

Паводле пункта гледжання Сербіі аўтаномны край Косава і Мятохія з’яўляецца часткай Сербіі, пры гэтым знаходзячыся пад пратэктаратам ААН. У той жа час улады часткова прызнанай Рэспублікі Косава лічаць Паўночнае Косава сваёй тэрыторыяй, заяўляючы аб тэрытарыяльнай цэласнасці сваёй дзяржавы.[1]

Фактычна, Паўночнае Косава не знаходзіцца ў падпарадкаванні ні уладаў Сербіі, ні часткова прызнанай Рэспублікі Косава, а знаходзіцца пад міжнародным кіраваннем на падставе рэзалюцыі 1244 СБ ААН.[2]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Liberty Live — Хашим Тачи критикует французских военных Архівавана 20 снежня 2004.
  2. Kosovo — what about north Mitrovica?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Косава