wd wp Пошук:

Паўночнаафрыканская кампанія Першай сусветнай вайны

Не блытаць з Паўночнаафрыканскай кампаніяй Другой сусветнай вайны.

Паўно́чнаафрыка́нская кампа́нія Пе́ршай сусве́тнай вайны́ (19141918) — ваенная кампанія, якая доўжылася на поўначы Афрыканскага кантынента на тэрыторыі краін, калоніі і васальных дзяржаў, якія існавалі ў часы Першай сусветнай вайны.

Змест

Асноўны разгар ваенных дзеянняў у Паўночнай Афрыцы прыйшоўся на тэрыторыю Усходняй пустыні ў Лівіі і Егіпце ў ходзе кампаніі Сенусі, паміж войскамі Асманскай імперыі і паўстанцамі Сенусі супраць армій Брытанскай імперыі і Італьянскага каралеўства. 14 лістапада 1914 года, з аб’явай 35-м султанам Асманскай імперыі Мехмедам V Джыхада Саюзнікам, з садзейнічаннем немцаў разгарнуліся баявыя дзеянні, якія павінны былі адцягнуць частку сіл Брытанскай імперыі ад Сінайска-Палесцінскай кампаніі. Італьянская армія, спрабуючы выратаваць заваяванае ў італа-турэцкай вайне выступіла на баку брытанцаў. Асноўныя падзеі кампаніі Сенусі працягваліся з 23 лістапада 1915 да лютага 1917 года.

Значна заходней на тэрыторыі толькі што заваяванага французамі Марока, разгарнуліся ачаговыя баявыя дзеянні паміж французскай арміяй, якая пераадолела Сярэдні Атлас і прасоўвалася ў усходнім напрамку на Французскі Алжыр і Заянскую канфедэрацыю берберскіх плямёнаў. Дзейнічаючы мабільнымі групамі берберы наносілі сур’ёзныя і адчувальныя страты французскім каланіяльным войскам. Францыя да таго ж пакутавала ад недахопу ўзброеных фарміраванняў; дзве траціны акупацыйных сіл былі адпраўленыя на Заходні фронт, астатнія прытрымлівалася тактыцы ўтрымання асноўных ключавых аб’ектаў, гарадоў, аазісаў, вузлоў дарог, якія ўтрымліваліся мінімальна магчымымі сіламі ад набегаў намадаў.

З 1916 года на пласкагор’і Аір на поўдні Сахары, у Нігеры, пачаліся спаборніцтвы паміж мясцовымі плямёнамі туарэгаў на чале з іх лідарам Агой Мухамадам Каасенам супраць французскіх каланіяльных войскаў. Эпіцэнтрам Туарэгскага паўстання стаў поўнач нігерскага пласкагор’я, Фецан і горада Агадэс, Ін-Гал, Асодэ, Аўдэрас на тэрыторыі сучасных Нігера і Лівіі.

1 сакавіка 1916 года паміж Англа-Егіпецкім Суданам і султанам Дарфур пачаліся ваенныя дзеянні на захадзе сучаснага Судана. Брытанскі ўрад, у сваю чаргу, арганізаваў брытанска-егіпецкую Дарфурскую экспедыцыю з мэтай процідзеяння дарфурскаму лідару паўстанцаў султану Алі Дзінару, які, як лічылася, ва ўзаемадзеянні з паўстанцамі Сенусі, што прасоўваліся з захаду Лівійскай пустыні, павінен напасці на Егіпет з поўдня. Брытанска-французскія войскі, значна саступаючы ў сілах, адначасова пераўзыходзілі праціўніка ў сродках вядзення вайны таго часу. Так, шырокае прымяненне атрымалі маторныя аўтамабілі, аэрапланы, бесправадная сувязь; з дапамогай перадавых тэхнічных навінак, еўрапейцы множылі эфектыўнасць сваіх дзеянняў і баявыя магчымасці і часта ўносілі смуту ў шэрагі ворага сваёй хуткасцю рэагавання і манеўранасцю дзеянняў.

Гл. таксама

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1918 года
Катэгорыя·Італія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы Італіі
Катэгорыя·Канфлікты 1914 года
Катэгорыя·Канфлікты 1915 года
Катэгорыя·Канфлікты 1917 года
Катэгорыя·Канфлікты 1916 года
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кампаніі і тэатры ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Бітвы Асманскай імперыі
Катэгорыя·Францыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы Францыі