wd wp Пошук:

Паўлінава вока малое

Паўлінава вока малое начное (Saturnia pavonia) — матылёк сямейства паўлінавочак.

Размах крылаў 50-58 мм. Агульны тон афарбоўкі самца вохрыста-шэры, задніх крылаў вохрысты, у самкі — шэры. На крылах вочкі з чорнай аблямоўкай, хвалістай цёмнай перавяззю ўздоўж краю. У прыкаранёвай частцы ломаныя палосы, апушэнне. Цела таксама апушанае. Вусікі самца шырокія, перыстыя; у самкі больш тонкія, грабеньчатыя.

Пашырэнне: лясная зона Еўразіі ад Заходняй Еўропы да Прымор’я. Балотная форма віду жыве на вярховых балотах, паўднёвая (лесастэпавая) форма — у лісцевых лясах.

Від аселы. Дае адно пакаленне за год. Матылі лятаюць у красавіку-траўні, здольныя не карміцца. Для балотнай формы, кармавымі раслінамі вусеняў служаць чарніцы і дурніцы. Кармавая расліна вусеняў паўднёвай формы — маліна, цёрн, радзей крушына, бяроза, дуб. Акукліваюцца вусені ў шчыльным карычневым кокане грушападобнай формы. Зімуюць кукалкі

Галерэя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Паўлінавочкі