wd wp Пошук:

Паўлу Сезар Кажу

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Па́ўлу Се́зар Лі́ма[1] (парт.: Paulo César Lima; 16 чэрвеня 1949, Рыа-дэ-Жанэйра), больш вядомы як Па́ўлу Се́зар Кажу́[2] (парт.: Paulo César Caju) — бразільскі футбаліст, паўабаронца і нападнік. Чэмпіён свету 1970 у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Кар’ера

Паўлу Сезар Ліма нарадзіўся ў фавелах, самых бедных раёнах поўдня Рыа-дэ-Жанэйра.

У 1967 годзе, ва ўзросце 18 гадоў, ён дэбютаваў у камандзе «Батафогу» і выйграў з клубам чэмпіянат штата Рыа-ды-Жанэйра. У фінальнай гульні турніру Паўлу Сезар забіў 3 галы ў вароты «Амерыкі», прынёс тым самым перамогу сваёй камандзе. У тым жа годзе ён дэбютаваў у зборнай Бразіліі, выйшаўшы на поле 19 верасня ў матчы з Чылі. На наступны год Паўлу Сезар выйграў свой другі тытул чэмпіёна штата, а таксама адсвяткаваў перамогу ў кубку Бразіліі. У 1970 годзе ён паехаў у складзе зборнай на чэмпіянат свету, спачатку ён планаваўся галоўным трэнерам каманды Марыу Загалу як ігрок асновы, але затым трэнер зразумеў, што гульня Паўлу Сезара не падыходзіць для схемы каманды і адправіў яго на лаўку запасных, у выніку ён правёў 3 гульні. У 1971 годзе пасля таго, як «Батафогу», за некалькі тураў да канца першынства лідыраваў, але прайграў некалькі матчаў і саступіў чэмпіёнства ў штаце «Флуміненсі», Паўлу Сезар быў абвінавачаны фанатамі каманды, што ўжо загадзя святкаваў перамогу і не паважаў супернікаў. Пасля гэтага Кажу прыняў рашэнне сысці з клуба.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  2. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Карынтыянс
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Каліфорнія Сёрф
Катэгорыя·Ігракі ФК Флуміненсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Ігракі ФК Батафогу
Катэгорыя·Ігракі ФК Грэміу
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыа-дэ-Жанэйра
Катэгорыя·Ігракі ФК Фламенгу
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Васка да Гама
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Экс-ан-Праванс